У рамках праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» прайшоў урок «Помнікі гарадоў Валгаграда і Віцебска аб Вялікай Айчыннай вайне» ў гімназіі №9 г.Віцебска

14 красавіка 2026 года у Дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія №9 г.Віцебска імя А.П.Белабародава» прайшло мерапрыемства ў рамках праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў».

На гэты раз урок пачаўся нестандартна: хлопцам прапанавалі спачатку назваць самыя знакамітыя бітвы Вялікай Айчыннай вайны, а потым пералічыць помнікі ў іх гонар.

Пасля гэтага вучням прыйшлося разгадваць квэст, прысвечаны помнікам Віцебска і Валгаграда. А затым навучэнцы абмяняліся работамі і па выніках расказу намесніка дырэктара Буевіч Таццяны і прагляду відэафільмаў аб помніках двух гарадоў праверылі работы аднакласнікаў.

У выніку тры работы атрымалі па 8 балаў з 12 магчымых.

Пераможцы атрымалі падарункі ад архіва.

 

1. Намеснік дырэктара Буевіч Таццяна Уладзіміраўна ў рамках праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» праводзіць урок у Дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія №9 г.Віцебска імя А.П.Белабародава» для 9 «А» класа.
2. Пераможцы квэстаў праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» у Дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія №9 г.Віцебска імя А.П.Белабародава».