У установе «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» праведзена лекцыя аб умацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны
10 красавіка 2026 г. намеснікам начальніка ўпраўлення прымусовага выканання па ўласнай бяспецы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Сяргеем Мікалаевічам Мальцавым для архівістаў Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці была праведзена лекцыя аб умацаванні грамадскай і асабістай бяспекі і дысцыпліны.
Асноўная ўвага была нададзена забеспячэнню і ўмацаванню вытворчай дысцыпліны, а таксама адказнасці за нядобрасумленнае выкананне службовых абавязкаў.
У ходзе лекцыі былі абмеркаваны пытанні захавання пажарнай бяспекі на вытворчасці і ў побыце, вытворчага траўматызму, захавання правілаў дарожнага руху, прафілактыкі алкагалізму і іншыя важныя пытанні захавання грамадскага парадку і асабістай бяспекі грамадзян.
На канкрэтных прыкладах былі разгледжаны выпадкі халатнасці і безадказнасці на вытворчасці, якія прывялі да крымінальнай адказнасці, траўматызму і страты працаздольнасці грамадзян.
Няўхільнае выкананне Дырэктывы №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» неабходна для аздараўлення грамадства, умацавання правапарадку, узмоцнення магутнасці і аўтарытэту нашай краіны.
На фота: Падчас правядзення лекцыі
![]() |
![]() |
![]() |


