Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці вучнямі школы №12 г.Брэста

23 сакавіка 2026 года ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці для вучняў 7-га класа ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Брэста імя К.Л.Губарэвіча» была праведзена аглядная экскурсія.

Вучні азнаёміліся з работай архіва, наведалі архівасховішча і лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў, а таксама прынялі ўдзел у інтэрактыўнай праграме, разгадваючы філворды і рэбусы па архіўнай тэматыцы.

У рамках мерапрыемства была праведзена лекцыя, прысвечаная тэме Вялікай Айчыннай вайны, а таксама паказаны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Вучні падчас экскурсіі ў архівасховішча
2. Архівіст ΙΙ кваліфікацыйнай катэгорыі Наталля Якута расказвае школьнікам пра рэстаўрацыю архіўных дакументаў
3. Школьнікі разгадваюць філворды
4. Падчас прагляду фільма