Віртуальная выстава «Дакументы аб жыцці, дзейнасці і спадчыне Аляксея Парфёнавіча Сапунова ў фондах Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці»

У рамках праекта «Выбітныя людзі Беларусі» аддзелам выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці падрыхтавана віртуальная выстава дакументаў «Дакументы аб жыцці, дзейнасці і спадчыне Аляксея Парфёнавіча Сапунова ў фондах Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці», прымеркаваная да 175-годдзя са дня нараджэння выбітнага беларускага гісторыка, архівіста, краязнаўцы, грамадска-палітычнага дзеяча, педагога Аляксея Парфёнавіча Сапунова.