Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці падрыхтаваў віртуальную выставу «Жаночыя асобы ў дакументах. 2026 год – Год беларускай жанчыны»

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 студзеня 2026 г. №1 гэты год аб’яўлены Годам беларускай жанчыны. Дакумент прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства, у знак прызнання іх асаблівых заслуг у сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным развіцці Беларусі.

Віртуальная выстава «Жаночыя асобы ў дакументах. 2026 год – Год беларускай жанчыны» падрыхтавана па дакументах з калекцыі асабістых фондаў дзяржархіва. Прадстаўленыя дакументы адлюстроўваюць жыццё жанчын-працаўніц, жанчын-маці і жанчын-гераінь, іх неацэнны ўклад у развіццё і будаўніцтва краіны.