Дакументальная выстава «Старонкі гісторыі. Цэнтральны дом афіцэраў»
19 сакавіка 2026 года ў дзяржаўнай культурна-дасугавай установе «Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў дакументальную выставу, прысвечаную 101-й гадавіне з дня ўтварэння.
На экспазіцыі, арганізаванай архівам, прадстаўлены копіі архіўных дакументаў, прысвечаных гісторыі стварэння Дома Чырвонай Арміі: Пратакол пасяджэння СНК БССР аб вышуканні сродкаў для арганізацыі ў Мінску Дома Чырвонай Арміі; Пастанова СНК БССР аб ходзе будаўніцтва Дома Чырвонай Арміі; Пратакол Бюро ЦК КП(б) Б аб адкрыцці Дома Чырвонай Арміі; Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб узнагароджанні Акруговага Дома афіцэраў Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і інш.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся начальнік Цэнтральнага Дома афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік Д.С.Бартніцкі. У сваім выступленні ён асабліва адзначыў важнасць пераемнасці пакаленняў і непахіснай вернасці воінскаму абавязку. Дзмітрый Сяргеевіч падкрэсліў, што сёння, як ніколі, значна захаванне гістарычнай памяці, якая з’яўляецца фундаментам выхавання сапраўдных патрыётаў і абаронцаў Айчыны.
Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва М.А.Старасценка дапоўніла сустрэчу глыбокім гістарычным кантэкстам. У сваім выступленні яна раскрыла малавядомыя старонкі гісторыі будынка Цэнтральнага Дома афіцэраў — помніка архітэктуры, які на працягу дзесяцігоддзяў застаецца сімвалам армейскай культуры. Важным момантам для будучага музея Дома афіцэраў стала перадача ў дар копій унікальных архіўных дакументаў НАРБ, якія паказваюць ключавыя этапы развіцця ЦДА і жыццё мінскага гарнізона ў розныя гістарычныя перыяды.
Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь выклікалі непадробную цікавасць і ўвагу шматлікіх гасцей, якія ўдзельнічалі ва ўрачыстым святкаванні дня ўтварэння Цэнтральнага Дома афіцэраў.
![]() |
| 1. Афіша ЦДА |
![]() |
| 2. Адкрыццё выставы ў Цэнтральным Доме афіцэраў |
![]() |
| 3. Перадача копій архіўных дакументаў |
![]() |
| 4. Заг. аддзелам М.А.Старасценка знаёміць з гісторыяй Дома афіцэраў |
![]() |
| 5. Заг. аддзелам М.А.Старасценка знаёміць з гісторыяй Дома афіцэраў |
![]() |
| 6. Курсанты Ваеннай Акадэміі знаёмяцца з архіўнымі дакументамі на выставе |





