Калі гліна становіцца легендай. Зональны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна працягвае чэллендж гістарычных фактаў у межах ініцыятыўнага праекта МАРГ «Кожная пятніца — роднае, сваё!»

Зональны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна працягвае анлайн-чэллендж гістарычных фактаў у межах ініцыятыўнага праекта МАРГ «Кожная пятніца — роднае, сваё!». Сённяшняя публікацыя прысвечана Івянецкай кераміцы — унікальнай з’яве беларускай культуры, погляд на якую прапануецца праз прызму архіўных дакументаў. Менавіта дакументы захоўваюць памяць пра імкненне захаваць самабытныя традыцыі для нашчадкаў.

У фондах Зональнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна захоўваецца Рашэнне Валожынскага раённага выканаўчага камітэта ад 31 снежня 2019 года №11-15 — дакумент, які фіксуе гістарычны момант: хадайніцтва аб наданні традыцыі вырабу Івянецкай керамікі з тэхнікай роспісу «фляндроўка» статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. За сухімі радкамі— жывая гісторыя, клопат пра спадчыну і надзея на захаванне ўнікальнага рамяства.

 

1. Рашэнне Валожынскага раённага выканаўчага камітэта аб наданні статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыі вырабу Івянецкай керамікі з тэхнікай роспісу «фляндроўка»
2. Івянецкая кераміка