Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва: Занальны дзяржархіў у г. Жлобіне прыняў удзел у рабоце круглага стала «Нам патрэбная адна Перамога», арганізаваным Дзяржаўным архівам Пскоўскай вобласці
12 сакавіка 2026 года супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Жлобіне прынялі ўдзел у міжнародным анлайн-дыялогу. На круглым стале «Нам патрэбная адна Перамога. Уклад народаў СССР у Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў», арганізатарам якога стала дзяржаўная казённая ўстанова Пскоўскай вобласці «Дзяржаўны архіў Пскоўскай вобласці», сустрэліся тыя, для каго захаванне праўды аб вайне — прафесійны абавязак.
Вядучы архівіст аддзела ўліку, забеспячэння захаванасці і выкарыстання дакументаў Святлана Чыкілева выйшла з дакладам «Жлобін у агні. Бітва за Днепр у ліпені 1941 года».
У ліпені 1941-го пад Жлобінам савецкі 63-й стралковы корпус пад камандаваннем камкора Л.Р.Пятроўскага зрабіў немагчымае: фарсіраваў раку Днепр, ударыў ва фланг і адбіў горад, зблытаўшы ворагу ўсе планы наступлення на Маскву.
Спецыяльна для сустрэчы інжынер-праграміст Маргарыта Фелер падрыхтавала і прадэманстравала візуальную прэзентацыю, якая падрабязна адбівае хроніку тых гераічных падзей, якія ажываюць у кожным слайдзе.
Гэта гісторыя аб тым, як, тут, на нашай зямлі, кавалася першая надзея на вялікую Перамогу.
Поўная версія прэзентацыі «Жлобін у агні. Бітва за Днепр у ліпені 1941 года» прадстаўлена ў адкрытым доступе для вывучэння і выкарыстання ў рабоце.
![]() |
| 1-2. Вядучы архівіст Святлана Чыкілева падчас анлайн-удзелу ў пасяджэнні круглага стала |
![]() |
![]() |
| 3. Вокладка відэапрэзентацыі, прадстаўленай дзяржархівам падчас даклада ў рамках круглага стала |


