Загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 30.01.2026 №10 зацверджана Палажэнне аб Фондзе лічбавых копій архіўных дакументаў


Палажэнне аб Фондзе лічбавых копій архіўных дакументаў падрыхтавана БелЦЛАД з удзелам БелНДІДАС у адпаведнасці з Планам навуковых даследаванняў і распрацовак агульнадзяржаўнага, галіновага значэння, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Палажэнне распрацавана з мэтай удасканалення парадку фарміравання, захоўвання, уліку і забеспячэння доступу да Фонду лічбавых копій архіўных дакументаў.

Лічбавыя копіі, якія захоўваюцца ў Фондзе лічбавых копій, з’яўляюцца агульнагаліновым рэзервам для фондаў карыстання дзяржаўных архіваў на электронных носьбітах у выпадку іх страты або пашкоджанняў.

Палажэнне аб Фондзе лічбавых копій архіўных дакументаў раскрывае падрыхтоўку і перадачу лічбавых копій, парадак фарміравання Фонду лічбавых копій архіўных дакументаў, арганізацыю доступу да лічбавых копій.

Палажэнне аб Фондзе лічбавых копій архіўных дакументаў прызначана ў дапамогу ў рабоце дзяржаўных архіваў.

З Палажэннем аб Фондзе лічбавых копій архіўных дакументаў можна азнаёміцца па спасылцы.