Святкаванне Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь»

23 лютага ў нашай рэспубліцы адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) традыцыйна адбылося мерапрыемства, прысвечанае гэтаму святу.

Раніца ў архіве пачалася з канцэрта, арганізаванага сіламі музычнага калектыву «Кумушки». Для мужчын былі выкананы патрыятычныя, ваенныя і тэматычныя песні, прысвечаныя абаронцам Айчыны.

З віншавальным словам да мужчын звярнуліся дырэктар НАРБ А.К.Дзямянюк, намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Т.А.Шаўчэнка, старшыня першаснай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» М.А.Старасценка і сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Н.Ю.Плытнік.

Павіншаваць мужчын архіва прыбылі і ўдзельнікі фотапрактыкума «Позитив» Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г.Мінска, з якім у НАРБ наладжана плённае супрацоўніцтва. Людміла Бондар, адна з удзельніц гэтага праекта, зачытала верш уласнага сачынення:

Архив

Мы можем тайны приоткрыть,
Когда откроем эти двери.
И тайны могут возмутить,
И могут чувства возбудить.
От уважения до восторга,
От восхищения до торга
За информации клочок,
Что отыскали — и молчок,
Остановили сей потом до времени,
Когда придет, и эти знания позовет,
И применить их будет можно,
Но не вдруг, сразу,
Осторожно, проверив все и
Убедившись, что не ложно.
Свидетелей событий может и не быть,
Но документы — вот свидетели,
Которых не убить!

У працяг свята мужчыны архіва прынялі ўдзел у спаборніцтве па боўлінгу. Галоўнай мэтай турніру было не столькі выявіць наймацнейшых у гэтым відзе спорту, колькі ўмацаваць дух таварыства і ўзаемадапамогі сярод мужчын, падрыхтаваўшы іх да любых выклікаў.

Спартыўныя спаборніцтвы адбыліся пры падтрымцы першаснай прафсаюзнай арганізацыі НАРБ.

Спаборніцтвы прайшлі ў лепшых традыцыях суперніцтва, прадэманстраваўшы, што мужчыны архіва гатовыя да любых выпрабаванняў, як на працоўным месцы, так і за яго межамі.

Дарагія мужчыны, калегі! Дзякуй за вашу надзейнасць, мужнасць і прафесіяналізм. Жадаем моцнага здароўя, поспеху, дасягнення высокіх мэтаў і мірнага неба. Хай у працы спадарожнічае поспех, а дома чакаюць ўтульнасць і любоў. Са святам!

 

1. Святочная раніца ў НАРБ
2. Святочная раніца ў НАРБ
3. Галоўны інжынер НАРБ В.А Баранаў (злева) і загадчык цэнтральнага склада НАРБ Р.А.Хрыпаў
4. Намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава выступае з віншавальным словам
5. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк выступае з віншавальным словам
6. Музычны калектыў «Кумушки»
7. Работнікі НАРБ падчас святочнага канцэрта
8. Калектыўнае святочнае фота
9. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк падчас кідка
10. Работнікі НАРБ падчас гульні ў боўлінг
11. Калектыўнае фота ўдзельнікаў спаборніцтва па боўлінгу