Фотавыстава да Дня абаронцаў Айчыны адчынiлася у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

З 23 лютага 2026 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) запрашае карыстальнікаў чытальнай залы, гасцей архiва і аматараў фатаграфіі наведаць выставачны праект фотапрактыкума «Позитив» Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г.Мінска. Экспазіцыя прысвечана Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і створана пры ўдзеле першаснай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» НАРБ.

Экспазіцыя аб’ядноўвае работы фатографаў і таленавітых аматараў, якія захавалі моманты, дзе гісторыя ажывае ў метале. У цэнтры аб’ектыва фотакамеры – не проста экспанаты, а нямыя сведкі мужнасці. Выстава аб’ядноўвае суровую эстэтыку «Лініі Сталіна», манументальнасць артылерыі і імклівыя сілуэты баявой авіяцыі. Яна дае магчымасць па-новаму зірнуць на звыклыя помнікі і адчуць сілу, якая стаіць за паняццем «Абаронца Айчыны».

 

1. Афіша фотавыставы
2. На адкрыцці фотавыставы
3. Знаёмства з фотавыставай
4. Экспазіцыя фотавыставы