Правядзенне экскурсіі ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці актыўна супрацоўнічае з рознымі ўстановамі адукацыі, забяспечваючы навучэнцам пляцоўку для праходжання практыкі, удасканалення ўменняў і набыцця практычных навыкаў.

17 лютага 2026 года падчас знаёмства з дзейнасцю дзяржархіва і ў рамках акцыі «Архівы – Школе» для навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага лінгвагуманітарнага каледжа і Навапольскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа праведзена экскурсія па тэме «Забеспячэнне захаванасці архіўных дакументаў. Склад фондаў дзяржархіва».

Дзеці наведалі архівасховішчы, дзе даведаліся аб умовах захоўвання дакументаў, складзе фондаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці. Супрацоўнікі прадэманстравалі навучэнцам некаторыя асабліва каштоўныя дакументы, а таксама цікавыя матэрыялы з калекцыі асабістых фондаў.

На фота: Навучэнцы на экскурсіі ў архівасховішча