Заняткі для групы «Юны архівіст» прайшлі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
13.02.2026 у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшлі заняткі для групы «Юны архівіст», створанай на базе 8 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №12 г.Ліды». Згодна з каляндарна-тэматычным планам, распрацаваным дзяржархівам, былі праведзены два заняткі. Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела справаводства, фарміравання НАФ і выкарыстання дакументаў Пятрова І.А. распавяла навучэнцам аб выкарыстанні дакументаў, якія знаходзяцца на пастаянным захоўванні ва ўстанове. Школьнікаў пазнаёмілі з відамі запытаў, якія паступаюць у архіў, іх выкананнем. Падчас практычнага заняткі навучэнцы ўбачылі, як архівісты ажыццяўляюць пошук інфармацыі па запытах арганізацый і заявах грамадзян.
Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў навучэнцы прысутнічалі на адкрыцці выставы «Афганістан – наша памяць і боль», размешчанай у чытальнай зале архіва.
На фота: Група «Юны архівіст» падчас правядзення заняткаў.
![]() |
