У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшло мерапрыемства да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
![]() |
11 лютага 2026 года напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у дзяржархіве Мінскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – Школе» прайшло мерапрыемства для навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага лінгвагуманітарнага каледжа.
15 лютага 1989 года, 37 гадоў таму, адбыўся вывад савецкіх войскаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан. У перыяд з 1979 па 1989 год савецкія вайскоўцы прымалі ўдзел у баявых дзеяннях, аказваючы дапамогу народу і ўраду гэтай краіны. Сёння гэты дзень прысвечаны ўшанаванню салдат і афіцэраў, якія выконвалі свой воінскі абавязак за межамі Радзімы.
У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці на захоўванні знаходзяцца дакументы аб увекавечанні памяці нашых суайчыннікаў, якім наканавана было апынуцца ў эпіцэнтры ваенных дзеянняў у Афганістане.
Для навучэнцаў былі прадстаўлены дакументы аб ураджэнцы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, намесніку камандзіра інжынерна-сапёрнага ўзвода Чэпіку Мікалаю Пятровічу. Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады ад 28 красавіка 1980 гады за мужнасць і гераізм, выяўленыя пры аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі Дэмакратычнай Рэспубліцы Аўганістан, гвардыі старэйшаму сяржанту М.П.Чэпіку пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Рабяты атрымалі даведачную інфармацыю аб вайне ў Аўганістане, пазналі аб жыцці нашага земляка Героя Савецкага Звяза М.П.Чэпіка, а таксама вывучылі архіўныя дакументы.
![]() |
| 1. Падчас мерапрыемства |
![]() |
| 2. Выставачная экспазіцыя, прысвечаная памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў |


