Размова пра бяспеку. У ЗГА ў г.Маладзечна адбылася прафілактычная сустрэча з інспектарам ГРАНС
У Занальным дзяржаўным архіве ў г.Маладзечна адбылася прафілактычная сустрэча з калектывам установы. Старшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Маладзечанскага ГРАНС Андрэй Бурак правёў гутарку, прысвечаную пытанням пажарнай бяспекі.
Нагодай для візіту сталі частыя выпадкі гібелі людзей пры пажарах. У ходзе гутаркі інспектар падрабязна спыніўся на асноўных прычынах узгаранняў, прывёў статыстычныя дадзеныя, падкрэсліўшы важнасць захавання правілаў бяспекі ў побыце і на працоўным месцы. Для замацавання інфармацыі супрацоўнікам архіва былі ўручаны наглядныя матэрыялы-памяткі і ўлёткі з рэкамендацыямі па прадухіленні НС.
Падобныя мерапрыемствы накіраваны на павышэнне ўзроўню дасведчанасці грамадзян і фарміраванне культуры бяспечных паводзін, што, у канчатковым выніку, дапамагае захаваць самае каштоўнае-жыццё і здароўе людзей.
На фота: Падчас мерапрыемства
![]() |
