Правядзенне заняткаў па пошуку інфармацыі ў архіўных дакументах ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

27 студзеня 2026 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў рамках праекта «Архівы – школе» адбыліся заняткі па пошуку інфармацыі ў архіўных дакументах для навучэнкі УА «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж».

Навучэнка пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі В.К.Зарэмскага праводзіць пошук матэрыялаў для напісання нарысу аб гісторыі медыцынскага каледжа. Падчас заняткаў супрацоўнікі архіва азнаёмілі пачынаючага даследчыка з правіламі працы ў чытальнай зале, афармленні заказаў на выдачу спраў і капіраванне дакументаў, асаблівасцямі выкарыстання навукова-даведачнага апарата для пошуку дакументаў.

У завяршэнні для даследчыкаў была праведзена аглядная экскурсія па дакументальнай выставе, прысвечанай тэмам Вялікай Айчыннай вайны, генацыду беларускага народа, гісторыі рэлігійных арганізацый, фондам асабістага паходжання. Найбольшую цікавасць у гасцей выклікалі копіі архіўных дакументаў медыцынскай тэматыкі, у тым ліку гісторыі хваробы Магілёўскай гарадской бальніцы перыяду нацысцкай акупацыі.

 

1-2. Навучэнка УА «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж» і педагог дадатковай адукацыі В.К.Зарэмскі падчас працы з архіўнымі дакументамі.
3. Азнаямленне з дакументальнай выставай.