«Вытокі і гарызонты. 50 гадоў воднай артэрыі». Архівісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» падрыхтавалі віртуальную выставу, прысвечаную стварэнню Вілейска-Мінскай воднай сістэмы
У студзені 2026 г. споўнілася 50 гадоў Вілейска-Мінскай воднай сістэме. Гэта быў першы ў рэспубліцы буйны гідратэхнічны комплекс па перакідцы рачнога сцёку з басейна Балтыйскага мора ў цэнтральную і далей у паўднёвую частку БССР – да басейна Чорнага мора.
Пытанне аб водазабеспячэнні Мінска стала актыўна ўзнімацца ў пасляваеннае дзесяцігоддзе. У пачатку 60-х гг. пачаліся праектныя работы па выбары крыніцы вады для Свіслачы і трасе перакідкі. Пасля зацвярджэння выбранага варыянта ў 1964 г. пачалася дэталёвая распрацоўка падрабязнага праекта Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, які быў падрыхтаваны і канчаткова ўзгоднены ў 1967 г.З красавіка 1968 г. пачалося будаўніцтва сістэмы, галоўным элементам якой павінна было стаць новае Вілейскае вадасховішча – цяпер адзiн з найбуйнейшых штучных вадаёмаў краіны.
Асноўныя работы па будаўніцтве канала былі завершаны да канца лістапада 1975 г. 16 студзеня 1976 г. адбыўся шматлюдны мітынг з удзелам кіраўнікоў ўрада рэспублікі, прадстаўнікоў партыйных органаў, грамадскасці, будаўнічых арганізацый, прысвечаны ўводу ў эксплуатацыю Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.
Пасля заканчэння мітынгу былі адкрыты затворы канала і вада ад водападзелу накіравалася да Мінска.
Выстава «Вытокі і гарызонты. 50 гадоў воднай артэрыі»
![]() |
