Экскурсія ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь слухачоў Інстытута дзяржаўнай службы Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

26 студзеня 2026 г.адбыўся візіт слухачоў Інстытута дзяржаўнай службы Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ).

З прывітальным словам да гасцей звярнуўся намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок. Таксама ён распавёў пра гісторыю архіва, асноўныя кірункі яго працы і склад дакументаў.

У другой частцы экскурсіі загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш і загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм В.Ю.Юркевіч правялі для гасцей аглядныя экскурсіі па архівасховішчах, дзе прадэманстравалі для слухачоў Акадэміі кіравання найбольш цікавыя дакументы па найноўшай гісторыі Беларусі.

Таксама для гасцей быў прадэманстраваны відэаролік «Мы памятаем…», падрыхтаваны супрацоўнікамі НАРБ з ужываннем тэхналогій штучнага інтэлекту.

 

1. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка
2. Слухачы Інстытута дзяржаўнай службы Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у НАРБ
3. В.Ю.Юркевіч знаёміць гасцей з дакументамі партызанскіх атрадаў
4. І.У.Дарагуш знаёміць гасцей з дакументамі з фондаў асабістага паходжання