Падвядзенне вынікаў работы за 2025 год у Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці
23 студзеня 2026 года ў установе «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» адбыўся сход супрацоўнікаў, прысвечанае падвядзенню вынікаў працы ўстановы за 2025 год.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік аддзела па пытаннях справаводства, архіваў, у тым ліку загса галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аліна Забалотная, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Іван Язэпчык. У рэжыме відэаканферэнцыі прыняў удзел у сходзе намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Цвяткоў.
Дырэктар архіва Сяргей Міклашэвіч падвёў вынікі па ўсіх напрамках дзейнасці архіва ў 2025 годзе, прааналізаваў асноўныя паказчыкі работы ўстановы і вызначыў прыярытэтныя задачы на 2026 год.
Аліна Забалотная дала станоўчую ацэнку працы архіва і выказала падзяку калектыву за плённую працу.
За добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм шэраг супрацоўнікаў архіўнай установы былі адзначаны граматамі і падзячнымі лістамі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
![]() |
| 1. Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці падчас сходу |
![]() |
| 2. Начальнік аддзела па пытаннях справаводства, архівах, у тым ліку загса Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аліна Забалотная аб’яўляе падзяку архивисту Анастасии Радюкевич |
![]() |
| 3. Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Іван Язэпчык аб’яўляе падзяку бухгалтару архіва Алене Дабравольскай |


