Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у гарадскім форуме «Цвярозасць – базавая нацыянальная каштоўнасць»
22 студзеня 2025 г. у Віцебску ўпершыню прайшоў гарадскі форум «Цвярозасць – базавая нацыянальная каштоўнасць» i сабраў кіраўнікоў і прадстаўнікоў устаноў, адказных за ідэалагічную працу.
Удзельнікам форуму стала Буевіч Таццяна, намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці.
Адкрыў форум «Цвярозасць – базавая нацыянальная каштоўнасць» намеснік старшыні гарвыканкама, дэпутат Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Віктар Глушын, які адзначыў, што форум праводзіцца з мэтай рэалізацыі аднаго з асноўных напрамкаў ідэалагічнай работы, вызначанай Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2025 года нумар 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы».
![]() |
| 1. Адкрывае віцебскі гарадскі форум «Цвярозасць – базавая нацыянальная каштоўнасць» намеснік старшыні гарвыканкама, дэпутат Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Віктар Глушын |
![]() |
| 2. У зале падчас форума |
![]() |
| 3. Буевіч Таццяна, намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці ля выставы «Цвярозасць – базавая нацыянальная каштоўнасць» |


