Візіт у Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь навучэнцаў Мінскага радыётэхнічнага каледжа
22 студзеня 2026 г. у рамках рэалізацыі агульнарэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» адбыўся візіт навучэнцаў Мінскага радыётэхнічнага каледжа ў колькасці 25 чалавек у Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ).
З прывітальным словам да навучэнцаў звярнуўся намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок. Таксама ён распавёў пра гісторыю архіва, асноўныя кірункі яго працы і склад дакументаў.
У другой частцы экскурсіі загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш і загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм В.Ю.Юркевіч правялі для навучэнцаў аглядныя экскурсіі ў архівасховішчах НАРБ, дзе прадэманстравалі для падлеткаў найбольш цікавыя дакументы па найноўшай гісторыі Беларусі.
Таксама для навучэнцаў быў прадэманстраваны відэаролік «Мы памятаем…», падрыхтаваны супрацоўнікамі архіва з прымяненнем тэхналогій штучнага інтэлекту.
![]() |
| 1. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка |
![]() |
| 2. Навучэнцы Мінскага радыётэхнічнага каледжа ў НАРБ |
![]() |
| 3. В.Ю.Юркевіч знаёміць навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
| 4. І.У.Дарагуш знаёміць навучэнцаў з дакументамі з фондаў асабістага паходжання |



