Пасланне Прэзідэнта стала галоўнай тэмай Адзінага дня інфармавання ў Занальным дзяржархіве ў г.Маладзечна

У Занальным дзяржаўным архіве ў г.Маладзечна адбыўся адзіны дзень інфармавання, прысвечаны асноўным аспектам Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, які быў агучаны на VII Усебеларускім народным сходзе.

У ходзе мерапрыемства Андрэй Средовой, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ Маладзечанская ЦРБ, падрабязна спыніўся на ключавых прыярытэтах, выкладзеных у Пасланні Прэзідэнта. Ён акцэнтаваў увагу на тым, як гэтыя прыярытэты суадносяцца з бягучымі выклікамі і задачамі, якія стаяць перад краінай. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням нацыянальнай бяспекі, дзе абмяркоўваліся меры, накіраваныя на абарону суверэнітэту і стабільнасці дзяржавы. Таксама ў ходзе аналізу паслання былі разгледжаны актуальныя аспекты грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, а таксама стратэгічныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця.

 

1. Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу Андрэй Срэдаў
2-8. Падчас мерапрыемства