Віртуальная выстава «110 гадоў з дня нараджэння Баравога Віталя Міхайлавіча»
18 студзеня 2025 года спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Баравога Віталя Міхайлавіча — святара Рускай Праваслаўнай Царквы, намесніка старшыні аддзела знешніх царкоўных зносін Маскоўскага Патрыярхату, прадстаўніка Рускай Праваслаўнай Царквы пры Сусветным Савеце цэркваў, настаяцеля Петрапаўлаўскага сабора ў г.Гомелі, царквы Раства Прасвятой Багародзіцы ў г.Жэневе, Богаяўленскага Патрыяршага сабора ў г.Маскве, протапрэсвітара, прафесара, доктара багаслоўя.
Да юбілею В.М.Баравога супрацоўнікамі аддзела фондаў асабістага паходжання Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь была падрыхтавана віртуальная выстава.
Азнаёміцца з віртуальнай выставай можна па спасылцы.
![]() |
| Тытульная старонка віртуальнай выставы |
