Падвядзенне вынікаў работы за 2025 год у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці

 

15 студзеня 2026 года ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці адбыўся сход па падвядзенні вынікаў дзейнасці ўстановы за 2025 год. На мерапрыемстве прысутнічалі першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Лядоўская Вольга Аляксандраўна і начальнік упраўлення арганізацый прававога абслугоўвання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама Пацёмкіна Вольга Аляксандраўна.

Дырэктар дзяржархіва Дзямідка Міхаіл Леанідавіч прадставіў вынікі дзейнасці ўстановы за справаздачны перыяд. Падчас сходаў прысутныя абмеркавалі вынікі праведзенай працы, а таксама вызначылі прыярытэтныя задачы на 2026 год.

В.А.Лядоўская і В.А.Пацёмкіна далі станоўчую ацэнку рабоце ўстановы, а таксама падзякавалі калектыву за прафесіяналізм і адказны падыход да агульнай справы па захаванні і вывучэнні Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

На фота: Падвядзенне вынікаў працы за 2025 год у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці