Заняткі для групы «Юны архівіст» прайшлі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
19.12.2025 у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшлі заняткі для групы «Юны архівіст», створанай на базе 8 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №12 г.Ліды».
Згодна з каляндарна-тэматычным планам, распрацаваным дзяржархівам, былі праведзены два заняткі. На тэарэтычным занятку навучэнцаў азнаёмілі з алгарытмам прыёму дакументаў на пастаяннае захоўванне. На практычным занятку юным архівістам патлумачылі прынцып размяшчэнне архіўных дакументаў у архівасховішчах.
На фота: Падчас заняткаў.
![]() |
