БДАМЛМ на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 66-годдзя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа

4 снежня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 66-годдзя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і 100-годдзя паэмы Якуба Коласа «Сымон–музыка». У праграме дня быў праведзены семінар «Кнігі і экспазіцыі: новыя гарызонты для літаратурных устаноў». Адбылося падпісанне пагаднення з установай «Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва Смаленскай вобласці». У атмасферы душэўнасці прайшла цырымонія перадачы ў дар музею кнігі «Рыбакова хата» з дарчым надпісам Якуба Коласа ад прадстаўнікоў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і муляжа знака Аляксандраўскага ваеннага вучылішча, які насіў К.М.Міцкевіч у 1916 г,. ад калекцыянера, члена Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў Андрэя Філатава. Цікавымі і пазнавальнымі былі выступленні ўдзельнікаў, якія распавялі пра гісторыю кніжных выданняў паэмы Якуба Коласа, захаванне літаратурнай спадчыны пісьменніка на Палессі, інтэрактыўныя літаратурныя ініцыятывы ў музеі.

Напрыканцы семінара адбылося адкрыццё часовай інтэрактыўнай экспазіцыі «Госці дома Якуба Коласа», размешчанай уздоўж мемарыяльнай лесвіцы.

 

1. Работнікі БДАМЛМ на семінары ў музеі Якуба Коласа
2. Падчас правядзення семінара «Кнігі і экспазіцыі: новыя гарызонты для літаратурных устаноў»