Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь набыў новы дом
3 снежня 2025 года ў Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця новага будынка Апеляцыйнага эканамічнага суда. Сімвалічную чырвоную стужку перад уваходам у будынак перарэзалі Старшыня Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь В.А.Сукала, намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь В.І.Чупрыс, Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта У.Я.Кухараў і Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка.
Для архіўнай галіны нашай краіны гэта падзея мае асаблівае значэнне, бо зараз у сучасным, аснашчаным па апошнім слове тэхнікі будынку ў цэнтры горада будуць працаваць Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэдакцыя часопіса «Архівы і справаводства».
У сваім выступленні Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка адзначыў, што «У захаванні ў беларускім грамадстве гістарычнай памяці, выхаванні грамадзянскасці і патрыятызму, недапушчэнні фальсіфікацыі гісторыі важная роля належыць нашым архівістам. Нам уцешна, што ў новым будынку адведзены плошчы для Дэпартамента па архівах справаводству».
Другая частка ўрачыстага мерапрыемства праходзіла з удзелам Прэмʼер-міністра Рэспублікі Беларусь А.Г.Турчына.
У сваім дакладзе «Архівы – сістэма памяці грамадства» дырэктар Дэпартамента па архівах справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў далажыў аб сучасным стане архіўнай галіны, аб асноўных напрамках дзейнасці архіўных устаноў рэспублікі, аб ходзе камплектавання Нацыянальнага архіўнага фонду і значэнні ў гэтым працэсе будаўніцтва новых архівасховішчаў. Асаблівую ўвагу Прэмʼер-міністра Рэспублікі Беларусь прыцягнулі такія немалаважныя дасягненні архівістаў, як перавыкананне 5-гадовага задання па аблічбоўцы архіўных дакументаў і мадэрнізацыя сістэмы адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду.
Вялікае значэнне для захавання гістарычнай спадчыны і выхавання падрастаючага пакалення мае актыўная выставачная дзейнасць беларускіх архіваў (за 2021 – 9 месяцаў 2025 года імі было арганізавана 1298 экспазіцый), стварэнне дакументальных фільмаў і рэалізацыя выдавецкіх праектаў, рэспубліканская акцыя «Архівы – школе» у рамках якой штогод праводзіцца больш за 1000 мерапрыемстваў, спецыяльныя праекты для падлеткаў – медыямарафоны «Без тэрміну даўнасці: непакораныя» і «Архіўны веснік».
Ганаровым гасцям мерапрыемства таксама былі прэзентаваны фотадакументальныя выстаўкі «Станаўленне беларускай дзяржаўнасці» і «Гісторыя архіўнай галіны».
![]() |
| 1. Новы будынак па вул.Мяснікова, д.5 |
![]() |
| 2. Выступленне Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленкі |
![]() |
| 3. Будынак адкрылі (злева направа) Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка, Старшыня Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь В.А.Сукала, намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі В.І.Чупрыс і старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта У.Я.Кухараў |
![]() |
| 4. Прэмʼер-міністр Рэспублікі Беларусь А.Г.Турчын знаёміцца з фотадакументальнай выставай «Станаўленне беларускай дзяржаўнасці» |
![]() |
| 5. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь знаёміць ганаровых гасцей з дасягненнямі архіўнай галіны |
![]() |
| 6. У канферэнц-зале Дэпартамента па архівах і справаводству |
![]() |
| 7. Ганаровыя госці азнаёміліся з новымі выданнямі архіўных устаноў |






