Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у мерапрыемстве да юбілею Мінскай абласной бібліятэкі ім.А.С.Пушкіна
![]() |
2 снежня 2025 г. у Мінскай абласной бібліятэцы ім.А.С.Пушкіна адбыўся міжнародны навукова-практычны круглы стол «Бібліятэка – прастора сэнсаў: са-творчасць, мадэлі інфармацыйнага ўзаемадзеяння, культурная і гістарычная памяць», прысвечаны 125-годдзю дзяржаўнай установы «Мінская абласная бібліятэка ім. А.С.Пушкіна». Мерапрыемства прайшло ў рамках міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Беркаўскія чытанні – 2025», якая прайшла на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі ім.Якуба Коласа НАН Беларусі.
Падчас пасяджэння круглага стала адбылася прэзентацыя манаграфіі «Мастацкія калекцыі князёў Вітгенштэйнаў у кантэксце еўрапейскага мастацтва XIX ст.» В.М.Папко, доктара мастацтвазнаўства, дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Удзельнікамі сустрэчы сталі прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі ім.Якуба Коласа НАН Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкай абласной бібліятэкі ім.М.Горкага і іншых устаноў нашай краіны. Таксама на сустрэчы прысутнічаў ганаровы госць ‒ Майрэна Ньевес, Першы сакратар Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь. Свае відэадаклады прадставілі супрацоўнікі бібліятэк з Расійскай Федэрацыі.
Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці актыўна супрацоўнічае з абласной бібліятэкай у сферы выставачнай дзейнасці і пры правядзенні сумесных мерапрыемстваў і прэзентацый. Супрацоўнікі архіва прынялі ўдзел у пасяджэнні круглага стала, дзе прадставілі даклад «Роля сумесных ініцыятыў: супрацоўніцтва Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці і Мінскай абласной бібліятэкі ім.А.С.Пушкіна». Прадстаўнікі БРСМ архіва таксама наведалі мерапрыемства і паўдзельнічалі ў майстар-класе «Ажурнае мастацтва беларускай выцінанкі».
![]() |
| 1. Пасяджэнне міжнароднага навукова-практычнага круглага стала ў Мінскай абласной бібліятэцы ім.А.С.Пушкіна |
![]() |
| 2. Пасяджэнне міжнароднага навукова-практычнага круглага стала ў Мінскай абласной бібліятэцы ім.А.С.Пушкіна |
![]() |
| 3. Выступленне прадстаўніка Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці ў ходзе круглага стала |
![]() |
| 4. Удзельнікі міжнароднага навукова-практычнага круглага стала |
![]() |
| 5. Майстар-клас «Ажурнае мастацтва беларускай выцінанкі» |
![]() |
| 6. Майстар-клас «Ажурнае мастацтва беларускай выцінанкі» |






