Вадзім Качан перадаў у БДАМЛМ сігнальны экзэмпляр свайго новага фотаальбома «Связь эпох: Беларусь в кадре истории»

2 снежня 2026 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведаў фондаўтваральнік і сябра архіва-музея – фотамайстар Вадзім Аркадзьевіч Качан. Падчас сустрэчы з дырэктарам БДАМЛМ Аленай Аляксандраўнай Макаранка ён перадаў у свой фонд новыя дакументы: сігнальны экзэмпляр фотаальбома «Связь эпох: Беларусь в кадре истории» і спіс першых сяброў Рады «Саюза фотамастакоў» Беларускага грамадскага аб’яднання «Саюза фотамастакоў».

Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва і чакаем новыя дакументы майстра!

На фота: Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка і В.А.Качан