Віртуальная выстава дакументаў «Тут магла б быць ваша рэклама», падрыхтаваная установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»
Установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» была падрыхтавана выстава дакументаў «Тут магла б быць ваша рэклама». Выстава прысвечана рэкламе, якая размяшчалася на старонках перыядычных выданняў перыяду ХХ – н. ХХІ стагоддзяў. На выставе прадстаўлены рэкламныя аб’явы з газет і часопісаў, з дапамогай якіх мы можам акунуцца ў былыя часы і адчуць дух мінулай эпохі.
