Урачысты сход калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, прымеркаваны да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

6 лістапада 2025 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбыўся ўрачысты сход калектыву. прымеркаваны да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Перад работнікамі выступіў намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок, які распавёў пра агульнасусветнае значэнне гэтай падзеі і пра яго месца ў працэсе фарміравання беларускай дзяржаўнасці.

Дакладчык прадставіў кароткі даклад і прэзентацыю на тэму «Дакументы па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі ў фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь». У заключэнне для прысутных быў прадэманстраваны дакументальны фільм, падрыхтаваны архівістамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў да 7 лістапада.

 

1. Прывітальнае слова намесніка дырэктара НАРБ А.А.Стуканавай
2. Калектыў НАРБ на ўрачыстым сходзе
3. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка
4. Прагляд калектывам НАРБ дакументальнага фільма, падрыхтаванага БДАКФФД