Дакументальная выстава «Кастрычніцкая рэвалюцыя. Старонкі гісторыі»
6 лістапада 2025 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выставы «Кастрычніцкая рэвалюцыя. Старонкі гісторыі», падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года – адна з найбуйнейшых палітычных падзей XX стагоддзя, якая паўплывала на далейшы ход сусветнай гісторыі. Для нашай рэспублікі з’явілася магчымасць стварэння рэальнай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Многія сацыяльныя заваёвы, рэалізаваныя партыяй бальшавікоў, у цяперашні час сталі асновамі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.
У снежні 1917 г. у Мінску быў створаны абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту як вышэйшы орган Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі. Пад кіраўніцтвам савецкіх і партыйных арганізацый ажыццяўляліся рэвалюцыйныя пераўтварэнні: праводзілася нацыяналізацыя банкаў і прамысловасці, ўсталёўваўся працоўны кантроль над вытворчасцю і размеркаваннем прадуктаў, уводзіўся 8-гадзінны працоўны дзень, канфіскоўваліся памешчыцкія землі і ствараліся першыя калектыўныя гаспадаркі сялян, пашыралася сетка школьных устаноў, ўводзілася бясплатная адукацыя, разгортвалася праца па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва.
На выставе прадстаўлены дакументы НАРБ, якія адлюстроўваюць ход Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі. Значную цікавасць уяўляюць плакаты, улёткі, тэлеграмы, успаміны ўдзельнікаў падзей, заклікі розных палітычных партый, а таксама фатаграфіі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, якія распавядаюць пра рэвалюцыйныя падзеі ў нашай краіне.
![]() |
| 1. Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь знаёмяцца з архіўнымі дакументамі на выставе |
![]() |
| 2. Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь знаёмяцца з архіўнымі дакументамі на выставе |
![]() |
| 3. Вядучы навуковы супрацоўнік НАРБ В.Г.Мазец знаёміць з выставай архіўных дакументаў |
![]() |
| 4. Архіўныя дакументы на выставе |
![]() |
| 5. Архіўныя дакументы на выставе |




