Дакументальная выстава «1917. Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі» ў ААТ «Агат — электрамеханічны завод»
6 лістапада 2025 года ў ААТ «Агат — электрамеханічны завод» адбылося адкрыццё выставы «1917. Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі», падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ), Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года – адна з найбуйнейшых палітычных падзей XX стагоддзя, якая паўплывала на далейшы ход сусветнай гісторыі. Для нашай рэспублікі з’явілася магчымасць стварэння рэальнай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Многія сацыяльныя заваёвы, рэалізаваныя партыяй бальшавікоў, у цяперашні час сталі асновай сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.
На выставе прадстаўлены дакументы НАРБ, якія адлюстроўваюць ход Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі. Значную цікавасць уяўляюць плакаты, улёткі, тэлеграмы, успаміны ўдзельнікаў гiстырычных падзей, заклікі розных палітычных партый, а таксама фатаграфіі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, якія распавядаюць пра рэвалюцыйныя падзеі ў нашай краіне.
![]() |
| 1. Дакументальная выстава ў ААТ «Агат – электрамеханічны завод», прымеркаваная да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі |
![]() |
| 2. Знаёмства з выставай |
![]() |
| 3. Знаёмства з выставай |
![]() |
| 4. Архіўныя дакументы на выставе |



