Архівісты Дзяржархіва Віцебскай вобласці працягваюць прымаць віншаванні з прафесійным святам
Сёлета святкаванне Дня архівіста для супрацоўнікаў Дзяржархіва Віцебскай вобласці пачалося яшчэ напрыканцы верасня, калі архіў наведала карэспандэнт газеты «Віцьбічы» Наталля Драздова, якая ўзяла інтэрв’ю ў супрацоўнікаў напярэдадні прафесійнага свята. Артыкул убачыў свет напярэдадні 6 кастрычніка на электронным рэсурсе газеты і ў друкаваным варыянце.
3 кастрычніка адміністрацыя арганізавала для архівістаў экскурсію па рацэ Заходняя Дзвіна з лекцыяй аб гісторыі Віцебска. Лекцыю правяла супрацоўнік аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў, Ганаровы архівіст Беларусі Мясаедава Святлана.
У дзень свята, 6 кастрычніка, архіў наведала здымачная група «Беларусь 4 Віцебск». І ў гэты дзень у выпуску навін «Віцебскі веснік» выйшаў сюжэт пра Дзяржархіў (00:01:36 Прафесійнае свята сёння адзначаюць архівісты).
Асноўная частка матэрыялу, знятага здымачнай групай «Беларусь 4 Віцебск», увайшла ў праграму «Вячэрні Віцебск», эфір якой быў прысвечаны Дзяржархіву Віцебскай вобласці і адбыўся 7 кастрычніка. У перадачы прынялі ўдзел дырэктар архіва Аляксандр Мікалаевіч Кароль і намеснік дырэктара Таццяна Уладзіміраўна Буевіч.
Яшчэ раз са святам, дарагія калегі!
![]() |
| 1. Фота да інтэрв’ю з газеты «Віцьбічы» з супрацоўнікамі Дзяржархіва Віцебскай вобласці. |
![]() |
| 2. Экскурсія па Заходняй Дзвіне – падарунак ад адміністрацыі для супрацоўнікаў Дзяржархіва Віцебскай вобласці да Дня архівіста. |
![]() |
| 3. Падчас здымак перадачы «Вячэрняга Віцебска», прысвечанай Дзяржархіву Віцебскай вобласці. |


