Дзень архівіста ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці
6 кастрычніка 2025 года адбыўся ўрачысты сход калектыву Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, прысвечаны прафесійнаму святу – Дню архівіста.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама А.С.Ляшчышына, першы намеснік начальніка Я.Ф.Сцельмашук і начальнік аддзела архіўных устаноў, натарыяту і загсаў Н.М.Кралько, якія выказалі словы падзякі калектыву архіва за работу і павіншавалі з прафесійным святам.
Ва ўрачыстай абстаноўцы начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі А.С.Лешчышынай была ўручана Ганаровая грамата галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама архівісту аддзела забеспячэння захаванасці і фондаў І.Р.Рамановіч.
З нагоды прафесійнага свята работа Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці была асветлена сродкамі масавай інфармацыі.
3 кастрычніка тэлеканал «Беларусь 4» ТРК «Брэст» правёў у архіве здымкі сюжэту аб рабоце архіва.
6 кастрычніка дырэктар архіва Ганна Карапузава прыняла ўдзел у тэлеперадачы «Ранішні эспрэса» ТРК «Брэст», дзе адказала на шэраг пытанняў аб рабоце архіва на сучасным этапе (гл. з 24,25 хвілін)).
Па радыё «Горад FM» тэлерадыёкампаніі «Брэст» 7 кастрычніка выйшла ў эфір перадача «У цэнтры ўвагі», дзе Карапузава Г.Г. дала інтэрв’ю аб асноўных напрамках дзейнасці архіва.
![]() |
| 1. Калектыў архіва падчас урачыстага сходу |
![]() |
| 2. Дырэктар архіва Г.Г.Карапузава, начальнік аддзела архіўных устаноў, натарыяту і загсаў Н.М.Кралько, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі А.С.Ляшчышына, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Я.Ф.Сцельмашук падчас віншавання калектыва архіва |
![]() |
| 3. Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі А.С.Ляшчышына ўручае Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама архівісту І.Р.Рамановіч |
![]() |
| 4. Здымкі сюжэту ТРК «Брэст» |
![]() |
| 5. Фрагмент тэлеперадачы «Ранішні эспрэса» ТРК «Брэст» |
![]() |
| 6. Карапузава Г.Г. падчас радыёперадачы |





