Аб правядзенні навучальнага семінара для работнікаў гарадскіх, раённых і пярвічных арганізацый Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»
Вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі, выкарыстання дакументаў і фарміравання НАФ установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Саковіч Ганна Сяргееўна 7 кастрычніка 2025 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» правяла навучальны семінар з першымі сакратарамі і педагогамі-арганізатарамі гарадскіх, раённых і пярвічных арганізацый Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» па пытаннях:
– вывучэнне стану справаводства ў арганізацыях-крыніцах камплектавання;
– складанне наменклатуры спраў арганізацыі;
– новая інструкцыя па справаводству ў арганізацыях-крыніцах камплектавання;
– інструкцыя аб парадку фарміравання, вядзення і захоўвання асабістых спраў работнікаў;
– аказанне метадычнай дапамогі па (правільным) фарміраванні і афармленні спраў пастаяннага захоўвання, часовага (да 10 гадоў) і па асабовым складзе.
![]() |
| 1. Вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі, выкарыстання дакументаў і фарміравання НАФ Саковіч Ганна Сяргееўна падчас правядзення семінара. |
![]() |
![]() |
| 2-3. Удзельнікі семінара. |


