Дзень архівіста ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці


6 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень архівіста. Гэта свята замацавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» ад 26 сакавіка 1998 года.

Намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце Клімавіч Марына Віктараўна павіншавала супрацоўнікаў архіва з іх прафесійным святам і пажадала моцнага здароўя, дабрабыту і ўдачы ва ўсіх працоўных пачынаннях.

За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё архіўнай справы Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана МАРКЕВІЧ Людміла Станіславаўна, галоўны захавальнік фондаў.

Падзяка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама аб’яўлена:

САЧОК Таццяне Алегаўне, загадчыку аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій;

ДРАГУН Вользе Міхайлаўне, архівісту аддзела аблічбоўвання, рэстаўрацыі і вокладкі.

 

Узнагароджанне да Дня архівіста