Мінскі паўмарафон-2025 – бяжым разам!

7 верасня 2025 г. адбылася адно з самых маштабных спартыўных падзей краіны – Мінскі паўмарафон-2025.

У сямейным забегу прыняла ўдзел сям’я Скамарошчанка, якая прадстаўляла Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Упершыню ў забегу ўдзельнічаў двухгадовы Сямён, які пры падтрымцы сваіх бацькоў, Вольгі і Міхаіла, пераадолеў дыстанцыю ў 1,5 км і атрымаў свой першы медаль.

Сямейны забег – самы эмацыйны, святочны і мілы з усіх. Гэта выдатная нагода правесці час з сям’ёй, адпачыць з карысцю для здароўя, далучыць дзяцей да спорту і грамадскага жыцця з самага ранняга ўзросту.

 

1. Сям’я Скамарошчанка – удзельнікі Мінскага паўмарафону-2025
2. Сямён Скамарошчанка на старце
3. Сямён Скамарошчанка пераадольвае дыстанцыю ў 1,5 км
4. Сямён Скамарошчанка пераадольвае дыстанцыю ў 1,5 км
5. Першы медаль у калекцыi будучага чэмпіёна Сямёна Скамарошчанкі
6. Медалі сям’і Скамарошчанка за ўдзел у Мінскім паўмарафоне-2025