Аб удзеле ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у Фестывалі навукі

6 верасня 2025 г. работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) прынялі ўдзел у мерапрыемстве «Фестываль навукі», які праходзіў у фармаце інтэлектуальна-забаўляльнай праграмы ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (далей – НАН РБ).

У гэтым фестывалі бяруць удзел вышэйшыя навучальныя ўстановы, музеі, архівы, лабараторыі, навукова-даследчыя інстытуты, навукова-вытворчыя і іншыя арганізацыі як Рэспублікі Беларусь, так і Расійскай Федэрацыі.

Экспазіцыя БДАКФФД размясцілася ў Батанічным садзе ў раздзеле «Лабараторыя навукі», дзе былі прадстаўлены ўзоры носьбітаў кінафотафонавідэадакументаў, фотаальбомы з калекцый М.С.Тагрына і У.І.Каледы аб дарэвалюцыйным Мінску, стэнды аб гісторыі НАН РБ, узоры кінафотаапаратуры.

Работнікі лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў дэманстравалі наведвальнікам розныя віды работы з дакументамі на плёнкавым носьбіце з выкарыстаннем апаратаў для злепвання, клеявых саставаў.

У раздзеле «Смак навукі» работнікамі БДАКФФД былі адабраны і прадстаўлены кінадакументы, прысвечаныя прыгатаванню і спажыванню прадуктаў харчавання. Самыя раннія з іх – гэта кінасюжэты «Выпечка мучных вырабаў на Мінскім хлебазаводзе», 1935 г. і «Пастэрызацыя малака на Мінскім малочным заводзе», 1936 г. Гэта кінападборка была прадэманстравана сумесна з Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкай ім.І.С.Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

 

1. Работнікі БДАКФФД вядучы архівіст-рэстаўратар лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў М.А.Шмалій, вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.І. Траццяк, і архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.В.Кучар падчас правядзення Фестывалю навукі
6 верасня 2025 г., фота БДАКФФД
2. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.І.Траццяк дэманструе наведвальнікам узоры фотанегатыў
6 верасня 2025 г., фота БДАКФФД.
3. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.І.Траццяк дэманструе наведвальнікам фотаальбомы
6 верасня 2025 г., фота БДАКФФД
4. Вядучы архівіст-рэстаўратар лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў П.Л.Махнач расказвае наведвальнікам аб рабоце з фотастужкай
6 верасня 2025 г., фота БДАКФФД.
5. Вядучы архівіст-рэстаўратар лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў П.Л.Махнач расказвае наведвальнікам аб рабоце з фотанегатывамі
6 верасня 2025 г., фота БДАКФФД.
6. Вядучы архівіст-рэстаўратар лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў М.А.Шмалій расказвае наведвальнікам аб рабоце лабараторыі
6 верасня 2025 г., фота БДАКФФД.
7. Наведвальнікі падчас агляду экспазіцыі БДАКФФД на Фестывалі навукі
6 верасня 2025 г., фота БДАКФФД
8. Наведвальнікі падчас агляду экспазіцыі БДАКФФД на Фестывалі навукі
6 верасня 2025 г., фота БДАКФФД
9. Дэманстрацыя кінадакументаў БДАКФФД сумесна з Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкай ім.І.С.Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
6 верасня 2025 г., фота БДАКФФД