Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб прысваенні звання «Ганаровы грамадзянін г.Рэчыцы» С.М. Цыцуры

Сяргей Міхайлавіч Цыцура (1923–2017)удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны энергетык Беларусі, Украіны і СНД. Яшчэ ў час вайны ён збіраў радыёпрыёмнікі, якія служылі для падпольшчыкаў крыніцай інфармацыі аб становішчы на фронце. У верасні 1943 года ён быў залічаны ў Чырвоную армію сувязістам. З паходнай радыёстанцыяй старшы лейтэнант Цыцура пракрочыў па Польшчы, Венгрыі, Югаславіі, Чэхаславакіі, Германіі, Аўстрыі. У пасляваенны час узначальваў Рэчыцкае прадпрыемства электрычных сетак і Рэчыцкае аддзяленне энерганагляду, зрабіўшы ўсё пасільнае для электрыфікацыі населеных пунктаў і сельгаспрадпрыемстваў.

Рэчыца не засталася ў даўгу перад выдатным энергетыкам. У адпаведнасці з рашэннем №211 Рэчыцкага гарвыканкама ад 2 красавіка 1997 года (Ф. 342. Воп. 3. Спр. 236. Арк. 67) Сяргею Міхайлавічу Цыцуры было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Рэчыцы.

 

1. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны энергетык Беларусі, Украіны і СНД, ганаровы грамадзянін г.Рэчыцы С.М.Цыцура
2. ЗДАРэч. Ф.342. Воп.3. Спр.236. Арк.67