Аб удзеле дзяржаўных архіваў Гомельскай вобласці ў міжрэгіянальнай (міжнароднай) навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая вайна-Вялікая Перамога»
5 верасня 2025 года, у рэжыме відэаканферэнцсувязі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая вайна – Вялікая Перамога» паміж установай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» і Цэнтральным дзяржаўным архівам Рэспублікі Мардовія. Таксама ў канферэнцыі прынялі ўдзел калегі з Ніжняга Ноўгарада, Чебоксар, а ў онлайн-фармаце калегі з Ульянаўска, Йошкар-Олы, Кірава і Уфы. Канферэнцыя была прымеркавана да памятнай даты-дня заканчэння Другой сусветнай вайны. Тэма вайны шматгранная і кожны год адкрываюцца новыя факты з яе гісторыі.
Удзельнікамі мерапрыемства з беларускага боку выступілі: першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама А.А.Гуржый, старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці М.В.Вашчанка, загадчык аддзела занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Жлобіне А.Н.Паўлюкова, вядучы археограф занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыца С.А. Жарнасенка, завочна прынялі ўдзел у канферэнцыі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці, занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Мазыры.
З расійскага боку ўдзельнікі круглага стала: прадстаўнікі Міністэрства культуры, нацыянальнай палітыкі і архіўнай справы Рэспублікі Мардовія; прадстаўнікі дзяржаўнага сходу Рэспублікі Мардовія; навукоўцы навукова-даследчага Інстытута гуманітарных навук пры ўрадзе рэспублікі Мардовія, навуковыя супрацоўнікі музеяў і архівісты.
З прывітальным словам у пленарным пасяджэнні да арганізатараў і ўдзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі звярнуўся першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Андрэй Анатольевіч Гуржый. Сённяшняя канферэнцыя – гэта не толькі даніна павагі да гісторыі, якая аб’ядноўвае Расію і Беларусь. Гэта магчымасць асэнсавання гістарычных фактаў, выманне ўрокаў і ўмацаванне нашай агульнай адказнасці за захаванне міру. У сваім выступленні ён асабліва вылучыў ролю архіваў у захаванні памяці аб гераічным подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Выступленне старшага навуковага супрацоўніка дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Маі Валянцінаўны Вашчанкі было прысвечана патрыятычнаму выхаванню моладзі на прыкладзе гераізму суайчыннікаў – знакамітых гамяльчан.
У дакладзе «Ганарымся і памятаем!», які быў прысвечаны Герою Савецкага Саюза Сымону Крэмеру, быў паказаны баявы шлях нашага знакамітага суайчынніка. Работа архіва ў патрыятычным выхаванні школьнікаў у год 80-годдзя Вялікай Перамогі асабліва значная. Даклад суправаджаўся віртуальнай выставай дакументаў.
Канферэнцыя прайшла на высокім прафесійным узроўні, стала сапраўднай падзеяй у навуковым і культурным жыцці нашай рэспублікі.
Па матэрыялах навукова-практычнай канферэнцыі будзе падрыхтаваны зборнік у электронным выглядзе.
![]() |
| 1. Навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая вайна-Вялікая Перамога» |
![]() |
| 2. Супрацоўнікі архіва Гага на канферэнцыі і А.А.Гуржый |
![]() |
| 3. Выступленне першага намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама А.А.Гуржія |


