Удзел Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы ў навукова-практычнай канферэнцыі ў г.Саранску

5 верасня 2025 года ў сталіцы Рэспублікі Мардовія (Расія), горадзе Саранску, адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая вайна – вялікая Перамога», прысвечаная 80-годдзю перамогі СССР над нацысцкай Германіяй (9 мая) і мілітарысцкай Японіяй (3 верасня). У ёй прымалі ўдзел прадстаўнікі архіўных і іншых навуковых устаноў Расіі і Беларусі.

Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы на канферэнцыі прадстаўляў вядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Сяргей Аляксандравіч Жарносенка. У час работы секцыі «Падзеі і Героі Вялікай Айчыннай вайны» ён у рэжыме відэаканферэнцсувязі выступіў з дакладам «Бітва за Дняпро на Лоеўскім плацдарме», у ходзе якога расказаў аб падзеях гераічнай бітвы за Дняпро пад гарадскім пасёлкам Лоевам увосень 1943 года.

 

1-2. Супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы ў час канферэнцыі «Вялікая вайна – вялікая Перамога»
3. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка ўдзельнічае ў канферэнцыі «Вялікая вайна – вялікая Перамога» ў рэжыме відэаканферэнцсувязі