Прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, НГАБ і БелНДІДАС наведалі Смалявіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр

26 жніўня 2025 г. у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Збяром дзяцей у школу» дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушакоў і вядучы рэферэнт аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.М.Гербік наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі «Смалявіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр».

Удзел у дабрачынных акцыях для прадстаўнікоў Дэпартамента і рэспубліканскіх архіўных устаноў з’яўляецца добрай традыцыяй, падобныя сустрэчы з выхаванцамі Смалявіцкага сацыяльна-педагагічнага цэнтра праводзяцца на пастаяннай аснове. Цэнтр аказвае сацыяльна-педагагічную, псіхалагічную і іншыя віды дапамогі дзецям, якія апынуліся ў экстрэмальных жыццёвых сітуацыях.

Прадстаўнікі Дэпартамента, НГАБ і БелНДІДАС павіншавалі выхаванцаў Цэнтра з надыходзячым новым навучальным годам, уручылі дзецям салодкія падарункі. У якасці спонсарскай дапамогі архівісты перадалі Цэнтру наборы школьных прылад.

 

1. Агульны фотаздымак удзельнікаў сустрэчы
2. Прадстаўнікі архіўнай галіны уручаюць дзецям падарункі