Аб правядзенні круглага стала ўстановай «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» і дзяржаўнай казённай установай Астраханскай вобласці «Дзяржаўны архіў Астраханскай вобласці»

Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» сумесна з дзяржаўнай казённай установай Астраханскай вобласці «Дзяржаўны архіў Астраханскай вобласці» 27 жніўня 2025 года правялі круглы стол у фармаце анлайн па пытаннях арганізацыі выкарыстання архіўных дакументаў у рамках святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне.

Намеснік дырэктара – галоўны захавальнік фондаў Людміла Цалабанава пазнаёміла калег з гісторыяй і дзейнасцю архіва. Работнікі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі астраханскага і магілёўскага архіваў падзяліліся вопытам па захаванні гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і праектамі, якія былі рэалізаваны да 80-годдзя Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Асаблівая ўвага была ўдзелена рабоце па папулярызацыі сярод моладзі.

Сустрэча з калегамі дазволіла абмеркаваць шырокае кола пытанняў у сферы архіўнай справы Магілёўскай і Астраханскай абласцей і далейшага супрацоўніцтва ў рамках публікацыйнай і выставачнай дзейнасці двух архіваў.

 

1. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў час правядзення круглага стала з дзяржаўнай казённай установай Астраханскай вобласці «Дзяржаўны архіў Астраханскай вобласці».
2. Удзельнікі круглага стала падчас даклада астраханскіх калег.