Аб правядзенні экскурсіі для супрацоўнікаў тэлерадыёкампаніі Магілёў ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
19 жніўня 2025 г.установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі супрацоўнікі тэлерадыёкампаніі Магілёў.
У ходзе экскурсіі, супрацоўнікі даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці.
У рамках дадзенага мерапрыемства супрацоўнікі наведалі музейны пакой па гісторыі партархіва і акунуліся ў атмасферу таго часу.Праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой госці азнаёміліся са складам дакументаў і рэжымам іх захоўвання.
Па выніках экскурсіі супрацоўнікамі тэлерадыёкампаніі Магілёў будзе падрыхтавана радыёперадача цыкла «Паехалі».
![]() |
| 1. Супрацоўнікі тэлерадыёкампаніі знаёмяцца з дакументальнымі выставамі |
![]() |
![]() |
| 2-3. Супрацоўнікі тэлерадыёкампаніі ў музейным пакоі |


