БДАМЛД працягвае знаёміць чытачоў партала «Мінск–Навіны» са сваімі дакументамі

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) працягвае сваю працу па папулярызацыі архіўнай справы і сваіх дакументаў.

22 чэрвеня 2025 года дырэктар БДАМЛМ Алена Аляксандраўна Макаранка дала абсяжнае інтэрв’ю карэспандэнту інфармацыйнага агенцтва «Мінск-Навіны» Вользе Ропат аб дзейнасці архіва-музея ў сувязі са знамянальным юбілеем установы – 65-годдзем. Азнаёміцца з ім можна па спасылцы: Ропот О. «Фонды Шамякина и Мицкевича. Что еще можно найти в архиве-музее литературы и искусства».

6 чэрвеня 2025 года на партале «Мінск-Навіны» была апублікавана другая частка інтэрв’ю Вольгі Ропат з загадчыкам аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання БДАМЛМ Вольгай Фёдараўнай Шаталавай пад назвай «Валодаюць навыкам палеаграфіі. Пра ліст Шагала і фонд з нечытабельным почыркам распавялі ў БДАМЛМ».

Падчас інтэрв’ю Вольга Фёдараўна расказала аб унікальных дакументах, якія захоўваюцца ў архіве-музеі, сярод якіх ліст Марка Шагала, знойдзены падчас навуковага апісання дакументаў фонду мастацтвазнаўца Сэндара Палееса. З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца работнікі і даследчыкі пры працы з рукапісамі вядомых дзеячаў культуры. Асаблівую ўвагу надала рабоце з дакументамі паэта, перакладчыка Навума Кісліка і літаратуразнаўцы, археографа Генадзя Кісялёва.

 

1. А.А.Макаранка падчас інтэрв’ю
2. В.Ф.Шаталава падчас інтэрв’ю