Правядзенне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі лекцыі ў Музеі гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі
6 жніўня 2025г. у Музеі гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі, які дзейнічае пад эгідай «Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх арганізацый і абшчын», загадчыкам сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці Аксанай Зянько прачытана лекцыя «Факты біяграфіі Я.У.Пастарнак, якія знайшлі адлюстраванне ў дакументах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі».
Яўгенія Уладзіміраўна Пастарнак (у дзявоцтве – Лур’е; 1898–1965) – савецкая мастачка, першая жонка паэта Барыса Пастарнака, маці яго старэйшага сына – літаратуразнаўца Яўгена Пастарнака. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца дакументы аб вучобе Я.У.Лур’е ў г.Магілёве, сярод якіх маецца фатаграфічная картка будучай мастачкі, а таксама асобныя дакументы аб членах яе сям’і. Лекцыя выклікала вялікую цікавасць у слухачоў.
![]() |
| 1. А.Л. Зянько і слухачы лекцыі |
![]() |
| 2. Фатаграфічная картка Яўгеніі Лур’е |

