Візіт намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксея Яўгенавіча Цвяткова ў Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы

18 ліпеня 2025 года Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы ў час рабочай паездкі наведалі намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Яўгенавіч Цвяткоў і начальнік аддзела арганізацыйна-метадычнай, рэгістрацыйнай і архіўнай работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Наталля Уладзіміраўна Сакалова.

У ходзе пазнавальнай экскурсіі па архіву ганаровыя госці азнаёміліся з ходам работ па мадэрнізацыі фасада архіва і працай архівістаў, пабывалі ў архівасховішчах, пазнаёміліся з найбольш цікавымі дакументамі, выяўленымі ў фондах архіва яго супрацоўнікамі, і матэрыяльна-тэхнічнай базай архіва. Іх ўвазе былі прадстаўлены работа па аблічбоўцы архіўных дакументаў, зборнікі дакументаў і архіўныя даведнікі, выдадзеныя Рэчыцкім дзяржархівам. Таксама ў ходзе рабочай паездкі Аляксей Яўгенавіч здзейсніў кантроль за ходам падрыхтоўкі да міжнароднай сустрэчы кіраўнікоў архіўных служб і архіўных устаноў Беларусі і Расіі, якая адбудзецца ў г.Рэчыцы ў кастрычніку 2025 года.

 

1. Намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Яўгенавіч Цвяткоў (у цэнтры) у час візіта ў Рэчыцкім дзяржархіве
2-5. Экскурсія па Рэчыцкім дзяржархіве