Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і агляднай экскурсіі для групы дзяцей, якія знаходзяцца на ўліку ў Інспекцыі па справах непаўналетніх АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г.Гродна ў рамках акцыі «Архівы-школе»
18 ліпеня 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна былі праведзены лекцыя і аглядная экскурсія для групы дзяцей, якія стаяць на ўліку ў Інспекцыі па справах непаўналетніх АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г.Гродна ў рамках акцыі «Архівы-школе». У час наведвання архіва дзеці пазнаёміліся з гісторыяй яго стварэння, даведаліся, якія дакументы захоўваюцца ў фондах архіва, наведалі выставачную залу і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў. Таксама дзеці ўдзельнічалі ў квіз-віктарыне «Артэфакты эпохі».
![]() |
| 1.Наведвальнікі пад час лекцыі ў вучэбнай аўдыторыі. |
![]() |
| 2.У выставачнай зале. |

