Аб правядзенні ўрока супрацоўнікамі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне ў рамках акцыі «Архівы – школе»
16 ліпеня 2025 г. спецыялісты занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне правялі ўрок на тэму «700 гадоў Кобрыну: як гэта было» для выхаванцаў Кобрынскай дзіцячай вёскі.
Дзеці даведаліся: як ішла падрыхтоўка да юбілейнай урачыстасці, якая была запланавана праграма, як непасрэдна прайшло свята горада. Азнаёміліся з архіўнымі дакументамі і раённай газетай «Камуністычная праца» за 1987 год, у якіх апавядаецца аб дадзенай гістарычнай падзеі.
У чытальнай зале таксама для падлеткаў быў ажыццёўлены паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі».
Традыцыйна для выхаванцаў Кобрынскай дзіцячай вёскі была праведзена экскурсія па архіве.
![]() |
| 1. Выхаванцы Кобрынскай дзіцячай вёскі падчас урока |
![]() |
| 2. Дзеці падчас прагляду дакументальнага фільма |
![]() |
| 3. Падлеткі падчас наведвання архіва |


